Камiсiя Адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна г.Гродна пастанавiла аштрафаваць старшыню «Ратушы» А.Мiлiнкевiча за парушэнне правiлаў выкарыстання памнажальнай тэхнiкi (выданне кнiг без лiцэнзii). У заяве ж упраўлення юстыцыi згадваецца яшчэ i пра «парушэннi правiлаў улiку i захоўвання палiграфiчнага абсталявання». Упраўленне юстыцыi парушыла Закон «Аб грамадскiх аб’яднаннях» (арт.28), бо не вынесла паўторнае пiсьмовае папярэджанне i адразу звярнулася ў суд. Такiм чынам «Ратушу» пазбавiлi магчымасцi абскардзiць папярэджанне.
ГАГА «Ратуша» iснуе з 1996 года. Дапамагае грамадскiм арганiзацыям i незарэгiстраваным грамадскiм iнiцыятывам, ладзiць для гродзенцаў сустрэчы з вядомымi дзеячамi культуры. Прыцягвае сродкi для рэалiзацыi адукацыйных праграм, садзейнiчае развiццю гуманiтарнай адукацыi, культуры, навукi, аховы здароўя, СМI, права, рынкавай эканомiкi, мiжнародных кантактаў. «Ратуша» з’яўляецца асноўным выканаўцам мiжнароднага праекта «Iнтэрнэт» для грамадскiх арганiзацый, якi рэалiзуецца Праграмай развiцця ААН у Беларусi.
Паводле беларускага заканадаўства, грамадскае аб’яднанне мае права займацца выдавецкай дзейнасцю (п.1 арт.22 Закона РБ «Аб грамадскiх аб’яднаннях»). Палажэнне аб лiцэнзаваннi распаўсюджваецца на суб’екты гаспадарання. ГАГА «Ратуша» з’яўляецца непрыбытковай дабрачыннай арганiзацыяй i не займаецца гаспадарчай дзейнасцю.
«Ратуша» атрымала рызограф у 1999 годзе па праграме гуманiтарнай i тэхнiчнай дапамогi i памнажала на iм выданнi гiстарычнага, культурнага i краязнаўчага зместу. Надрукаваныя за ўласныя сродкi кнiгi, «Ратуша» распаўсюджвала бясплатна. Атрымаўшы папярэджанне, супрацоўнiкi арганiзацыi прыпынiлi выданне друкаванай прадукцыi. Яны звярнулiся ў Мiнiстэрства iнфармацыi, якое абавязала «Ратушу» атрымаць лiцэнзiю гэтак жа як i любую камерцыйную структуру. Гэта (разам з рамонтам памяшкання ў адпаведнасцi з пажарнымi i санiтарнымi нормамi) каштуе больш за 2500 долараў ЗША. Такiх сродкаў у бюджэце аб’яднання не знайшлося.
ГАГА «Ратуша» вырашыла бязвыплатна перадаць рызограф Гродзенскаму дзяржаўнаму унiверсiтэту. Абласныя ўлады, не дачакаўшыся акта перадачы маёмасцi унiверсiтэту, скiравалi ў абласны суд iскавую заяву з просьбай лiквiдаваць аб’яднанне. Тэрмiн дзеяння леташняга папярэджання заканчваўся. Разгляд пытання на адмiнiстрацыйнай камiсii 9 красавiка 2003 года адбыўся без удзелу прадстаўнiкоў «Ратушы». Паведамленне пра ўзбуджэнне грамадзянскай справы аб лiквiдацыi аб’яднання паступiла менавiта 24 красавiка, у дзень, калi споўнiлася роўна 7 гадоў з моманту рэгiстрацыi ГАГА «Ратуша».
I.АСТРАЎЦОВА