– И сколько ты уже на «химии»?
– Чатыры месяцы. Застаецца яшчэ год. Але калi не будзе нiякiх парушэнняў, адмiнiстрацыя мае права хадайнiчаць аб скарачэннi тэрмiну i замене яго на так званыя IТР. Гэта значыць, што ты жывеш у хаце, працуеш, дзе захочаш, i выплочваеш нейкiя грошы дзяржаве.
– То есть – свобода?
– Не. Ты не маеш права выехаць за межы Беларусi i кожны месяц павiнен хадзiць адзначацца ў мiлiцыю. Такая магчымасць наступiць у мяне ўжо ў жнiўнi. А ёсць яшчэ ўмоўна-датэрмiновае вызваленне. Гэта праз палову тэрмiна цябе вызваляюць, i ты ўжо нiчога не плацiш, зусiм як вольны, толькi не можаш выехаць за мяжу. Так што, маё знаходжанне ў Баранавiчах пры найлепшых умовах можа скончыцца ў жнiўнi.
– Говорят, тебя выбрали здесь каким-то начальником?
– Iснуе такi «Совет Отряда» як грамадскi орган з асуджанных, якi арганiзуе дасуг i прыцягвае людзей да грамадскай працы. Пiсалiся гэтыя паўнамоцтвы яшчэ пры Савецкай уладзе, але ж амаль нiчога не змянiлася.
– И ты решил вовлекать осужденных в общественные организации?!
– Не я гэта вырашыў. Мне прапанавалi хлопцы, якiя з`яўляюцца, можна сказаць, нефармальнымi лiдэрамi нашай тутэйшай супольнасцi. Яны ж самi, па iх паняццях, «в отказе». Яны прапанавалi маю кандыдатуру, i я безальтэрнатыўна, аднагалосна, са стапрацэнтнай яўкай быў абраны на гэтую пасаду.
– То есть, у тебя процент поддержки был выше, чем у Лукашенко?
– Нават вышэй, чым у Хусейна. Вось што значыць заручыцца падтрымкай нефармальных лiдэраў грамадства. Але потым пачалiся публiкацыi ў друку, кiраўнiцтва ўявiла сабе, як я буду, напрыклад, праводзiць палiтычныя iнфармацыi, i мяне выклiкалi i сказалi: «Мы ошиблись, потому что, согласно положению, руководителем этого Совета Отряда может быть лишь тот осужденный, кто твердо встал на путь исправления. Ты встал на путь исправления?» Я чэсна сказаў, што – не, не «встал». Такiм чынам я быў адхiлены ад «ўлады». Так што, я першы выйграў свае выбары, але «махiнацыямi рэжыму» мяне лiшылi мандата.
– А что за народ вообще с тобой на «химии»?
– Гэта людзi, якiя зрабiлi невялiчкiя зладзействы, скралi, але ж мала. Другi варыянт – гэта сапраўдныя крымiнальнiкi, якiя здзейснiлi нешта значна больш небяспечнае, але ж за добрыя паводзiны iм зменьшылi тэрмiн. Так што, атрымлiваецца, для некага «зона» – гэта вырак, а для кагосьцi – паслабленне рэжыму.
– Расскажи чуть подробнее. В конце концов, не каждый из читателей имеет возможность лично отбыть срок и познать все прелести «зоны».
– Вось, напрыклад, ёсць у Баранавiчскiм раёне калгас iмя Мiчурына. Там працаваў хлопец, якi прызвычаiўся, што зарплату iм усёроўна не плацяць, але ж усе цягнуць да дому, што можна. Прыехалi ў той калгас нейкiя «новые белорусские» i пабудавалi цяплiцу пад шампiньёны. Працавалi, вядома ж, большай часткай мясцовыя, з тымi ж звычаямi. I неяк той хлопец напхаў у кiшэню тых шампiньёнаў i пайшоў. Але ж ахова была не з мясцовых, а з баранавiчскiх. Яго затрымалi i патэлефанавалi гаспадарам. Прадпрымальнiкi вырашылi: «Все по закону! Прокуратуру, следователя!» Мясцовае кiраўнiцтва просiць: «Навошта вы так з чалавекам? Ён жа заўсёды так рабiў!» А тыя адказваюць: «Если мы ему простим, вы не то что шампиньоны – всю теплицу по винтику разнесете, как ваш колхоз! А у нас в стране частная собственность охраняется законом!» Асудзiлi хлопца, прыехаў ён на «зону», распавёў сваю гiсторыю. Паслухалi яго, i адзiн з «криминальных авторитетов» кажа: «Ха, тоже мне, Грибоедов!» Вось так i значыца – Грыбаедавым.
Ёсць яшчэ адзiн цiкавы прыклад: хлопец, якi паспрабаваў шантажаваць уласнага рэктара. Ён шляўся па рэдакцыях, i пачуў, нiбыта ў яго рэктара ёсць кiмберлiтавая трубка недзе ў Паўднёвай Карэi. Хлопец прыйшоў ва ўнiверсiтэт, да рэктара, i кажа: альбо грошы на стол, альбо я свае звесткi даводжу да ведама грамадства... Ну, наглядзеўся фiльмаў, у якiх журналiст выкрывае злодзеяў. Рэктар, як кажуць, «офонарел», але ж не разгубiўся i папрасiў, каб той прыйшоў з ранiцы, бо ў яго ў сейфе такiх грошай няма. Той i прыйшоў... Таксi стаяла, дзяўчына ў iм сядзела, ён прыйшоў з сакваяжам... Але тут зайшлi кадэбiсты. Раптам.
– А стенгазета у вас есть?
– Ёсць. Мяне спачатку нават зрабiлi рэдактарам, але пасля ўцямiлi, што робяць. I асаблiва папярэдзiлi, каб нiчога падчас выбараў не адбылося.
– Работаешь ты курьером?
– Так. Дарэчы, рэдактар газеты, дзе я працую, з`яўляецца сябрам нашага прафсаюза – Беларускай Асацыяцыi журналiстаў, i паколькi адмiнiстрацыя пад пагрозай, што адашлюць працаваць у калгас, забаранiла мне працаваць журналiстам, я працаўладкаваўся кур`ерам. Зарплата ў мяне мiнiмальная – 50 тысяч. Прыходжу з ранiцы, атрымлiваю пакеты, якiя павiнен аднесцi – на пошту, альбо ў падаткавую iнспекцыю. Потым прыходжу другi раз – пасля абеда. I трэцi – ўвечары, каб дырэктар (ён жа i рэдактар) адзначыў, што я сапраўды быў на працы.
– Как тебя восприняла местная элита, официальная и оппозиционная?
– Яны ведалi, што я да iх еду з друку, бо газеты чытаюць i ў Баранавiчах. А ў дзень майго прыезду мяне сустракалi i мясцовыя апазiцыянеры – АГП, БНФ, сацыял-дэмакраты, i журналiсты, i нават незалежнае тэлебачанне (тут ёсць i такое). Так што, наш iнтэрнат на «зоне» загадалi нават прыбраць лепш, чым звычайна. А потым пайшло: немцы, шведы, палякi, расейцы... Гойсаюць з вiдэакамерамi. I ў гэтым сэнсе да мяне мясцовая адмiнiстрацыя ставiцца нават з нейкай павагай.
– В чем это выражается? Позволяют больше, чем другим?
– Наадварот. Але ж i без прыдзiрак абыходзiцца. Усё – толькi па закону i па iнструкцыi.
– А что касается «контингента»?
– Ну, «Грыбаедаў» ходзiць прышыблены... А мясцовыя «авторитеты» неяк падышлi на прадмет, як рабiць узносы ў «общак», але ж я адказаў: «Я на волi плацiў нават у два «общака» – ў БНФ i ў БАЖ, вось яны зараз мяне i бароняць, i падрымлiваюць.» Пайшлi «авторитеты» да кiраўнiцтва, каб даведацца, што ж гэта за такiя «общаки». Пра БАЖ кiраўнiцтва не ведала, а пра БНФ сказала, што гэта адмарозкi, якiя з камянямi ходзяць супраць АМАПу. А потым я яшчэ паказаў iм «Обыкновенного президента», дзе, калi памятаеш, ёсць кадры з першага Марша Свабоды. Так што, яны ад мяне i адчапiлiся. Дарэчы, гэта я жартую, але ж БНФ, як чамусьцi i баптысты, вельмi паважаюцца iмi за тое, што хаця i знаходзяцца ў апазiцыi да ўлады, але ж сваiх людзей бароняць заўжды.
– Жена приезжала?
– Так.
– Что сказала?
– Алёна не першы дзень жыве на свеце, зрабiла ўсё, што патрэбна: дом пабудавала, сына нарадзiла, мужа пасадзiла... Нармальна ставiцца, хiхiкае. Мы ж з ёй у апазiцыйным руху амаль што з самага пачатку. Для нас гэта рэч звычайная i чакальная.
– Обсуждали ли у вас, скажем, войну в Ираке?
– Ведаеш, больш за вайну ўсiх уразiла, што Лукашэнка вырашыў спутнiк запускаць.
– А какие телеканалы вы смотрите?
– Каб нешта глядзець, трэба прывезцi з Мiнску альбо купiць тэлевiзар. Я сабе гэтага дазволiць не магу. Слухаю радыё. А «бяруць» тут розныя каналы: нават украiнскiя i польскiя.
– А на путь исправления ты все-таки не встал.
– У якiм сэнсе? Зараз, напрыклад, я крытычна стаўлюся да такой формы падачы iнфармацыi, як той артыкул, за якi мяне судзiлi. Не да зместу, а менавiта да формы. Бо падача iнфармацыi ў адназначна прапагандысцкай форме, як я разумею, мала эфектыўная. А што тычыцца маiх крытычных адносiнаў да рэжыму – тут я застаюся паслядоўным яго працiўнiкам.
Александр
ФЕДУТА