Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 274 от 08.05.2003  

Смаргонь

Раён без незалежнай газеты

Выданне недзяржаўнай «Новой газеты Сморгони» прыпынена.

Замест яе выйшаў смаргонскi спецвыпуск сталiчнай газеты «Час+ТВ». Газета «Час+ТВ» зарэгiстраваная Фондам развiцця рэгiянальнай прэсы. Заснавальнiк «Новой газеты Сморгони» Рамуальд Улан ад пачатку ўдзельнiчае ў рабоце Фонду.

Смаргонскi спэцвыпуск «Час+ТВ» з’явiўся ў суботу ў канцы дня. Цяпер яго распаўсюджваюць, наклад – 5050 асобнiкаў.

Паводле Рамуальда Ўлана, падпiсчыкi здзiўленыя, што замест «Новой газеты Сморгони» iм прапанавалi зусiм iншае выданне. Адрозненнi iстотныя. «Час+ТВ» – чыста рэкламная газета, у ёй толькi абвесткi, рэклама, тэлепраграма. Навiнаў няма.

Дзесяць дзён таму смаргонскi суд аштрафаваў выдаўца «Новой газеты Сморгони» Мiкалая Слiжа. Ён нiбыта парушыў умовы прадпрымальнiцкай дзейнасцi i выдаваў газету без адпаведнай лiцэнзii. Праз гэта яе выпуск прыпынiлi.

Судовае рашэнне выдавец абскардзiў i чакае адказу. Рамуальд Улан спадзяваўся, што хутка ўдасца знайсцi новага выдаўца. Але, паводле яго, усе, да каго ён звяртаўся, адмовiлiся.

Радыё Свабода

Назад