Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 276 от 22.05.2003  

Джазавая прэм’ера

Канцэрт салiсткi Гродзенскай капэлы дыпламанта мiжнароднага конкурса Алены Балтрукевiч, што адбыўся ў Новым замку, сабраў аматараў джазавай музыкi.

У аснове джаза, што ўзнiк у 20-х гадах мiнулага стагоддзя на поўднi ЗША, ляжаць спiрычуэлс – духоўныя i блюз – народныя негрыцянскiя песнi. Паступова джаз заваяваў увесь свет. Цяпер джазавая музыка гучыць у фiлармонiях, яе выконваюць оперныя спевакi. Па прызнанню Алены Балтрукевiч, захапленне джазам у яе ўзнiкла нядаўна: «Я адчула ў сабе характар «вздорного мальчишки» - у маiм голасе ёсць джазавыя ноткi. Мне надакучыла быць класiчнай, строгай...» Менавiта гэта i з’явiлася прычынай стварэння новай праграмы «Гэты просты хлопец JАZZ». Спявачка збiрала i рыхтавала па некалькi нумароў на працягу двух гадоў. У канцэрце прагучалi самыя знакамiтыя хiты Гершвiна, Элiнгтона, Роджэрса, Керна, Уорэна i iншых. Гэта была прэм’ера. Мяркуючы па цёпламу прыёму залы, па ўдзячным апладысментам у канцы канцэрта, прэм’ера прайшла паспяхова. Алена Балтрукевiч спадзяецца, што захапленне джазавай музыкай знойдзе працяг у яе далейшай канцэртнай дзейнасцi.

Ала Нiкiпорчык

Назад