Раённы конкурс песні
У вёсцы Абухава 23 мая праходзiў раённы конкурс патрыятычнай песнi «Мая песня ў маiм сэрцы...». У фестывалi прымалi ўдзел дзецi з Абухава, Азёр, Верцялiшак, Жытомлi, Скiдзеля, Свiслачы i Луцкаўлянаў.
Арганiзатары конкурсу, БРСМ, паставiлi перад дзецьмi ўмову: выконваць кампазiцыi толькi на тэму роднага краю. Судзейская калегiя, старшынёй якой з’яўляўся кампазiтар Марк Аляксандравiч Коп, сачыла за тым, каб выканаўцы прытрымлiвалiся тэмы конкурсу, i, канешне ж, ацэньвала талент маладых зорак Гродзенскага раёна. Па вынiках фестывалю Святлана Шалезная, Вольга Гарохава i Марыя Некрашэвiч змогуць прадстаўляць Гродзенскi раён на абласным конкурсе, якi пройдзе ў лютым, наступнага года.
Аляксандр ЗАЛЕЎСКI
|