Газета не выходзiла каля месяца пасля таго, як суд аштрафаваў выдаўца. Ролю выдаўца ўзяло на сябе Таварыства беларускай мовы. Аднак чыноўнiкi цяпер гавораць журналiстам: такой газеты няма, яна ўжо не выходзiць, – i адмаўляюцца даваць iнфармацыю.
Напрыклад, Алiна Суравец пiша, што ёй не далi звесткi пра беспрацоўе – у цэнтры занятасцi спаслалiся на забарону, атрыманую ад чыноўнiка раённага выканкама. Мiлiцыя часова затрымала распаўсюднiцу газеты. Яе вазiлi нават у падатковую iнспекцыю, але парушэнняў не знайшлi i мусiлi адпусцiць.
Пакуль выпуск «Новой газеты Сморгони» быў прыпынены, замест яе выйшлi тры нумары мiнскай рэкламнай газеты «Час+ТВ», аднак яна не змяшчала iнфармацыi.
Радыё Свабода