Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 278 от 05.06.2003  

Новы СЛОЎНІК

Медыцына па-беларуску

Выкладчык гродзенскага медунiверсiтэта Вiктар Варанец выдаў руска-беларускi медыцынскi слоўнiк.

Слоўнiк аддрукаваны накладам 500 асобнiкаў у выдавецкiм аддзеле медунiверсiтэта. Як зазначае сам аўтар у прадмове, беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай у нашай краiне i патрабуе пашырэння сферы функцыянавання. Па-другое, iснуючыя медыцынскiя слоўнiкi, як правiла, будуюцца на калькаваннi тэрмiнаў з лацiнскай, грэчаскай i рускай моваў, што, на думку аўтара, не адлюстроўвае элементаў слоўнiкавага складу беларускай мовы. Слоўнiк налiчвае больш 4000 слоў, як чыста медыцынскiх, так i некаторых iншых, якiя часта ўжываюцца ў гэтай сферы.

Будзем спадзявацца, што ён зацiкавiць не толькi студэнтаў, але i практыкуючых лекараў.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад