Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 278 от 05.06.2003  

Слова для вечнасці

У Гродзенскай абласной навуковай бiблiятэцы iмя Я.Карскага адбылася прэзентацыя кнiг «Маршруты кнiжнага слова: з гiсторыi кнiгi, друку на Гродзеншчыне» А.Пяткевiча – прафесара кафедры беларускай культуры ГрГУ iмя Я.Купалы, i «Пра творы i творцаў» А.Петрушкевiч – дацэнта кафедры беларускай культуры.

У сваёй новай кнiзе Аляксей Пяткевiч прасочвае гiсторыю рукапiснай i друкаванай кнiгi, гiсторыю выдавецкай справы i перыёдыкi на Гродзеншчыне. Перад чытачом «праходзяць» усе кнiгi i выданнi, пачынаючы ад самай першай «Напiсанiя Афанасiя мниха...», зарэгiстраванай на тэрыторыi Гродзеншчыны, што датуецца 1241 годам, i канчаючы газетамi i часопiсамi пачатку ХХ стагоддзя.

Ала Петрушкевiч у кнiзе «Пра творы i творцаў» падае сваё бачанне, разуменне некаторых класiчных твораў i вобразаў, з цеплынёй i шчырасцю пiша пра сваiх настаўнiкаў i сяброў – тых, каго ўжо няма, i тых, хто сёння з ёю побач.

Ала НIКIПОРЧЫК

Назад