Не абы што, а вытворчасць адмысловых сабачых будкаў асвоiла мэблевая фабрыка аб’яднання «Мастоўдрэў». Праўда, не для нашых братоў меншых, а на Захад.
Ужо выраблена 500 элiтных сабачых домiкаў. Будкi робяць з дыхтоўных сасновых дошак, вядома, рознага памеру. Распрацавана сем розных мадэляў. Кошт незвычайнага вырабу – ад 20 да 40 долараў ЗША.
Мастаўчане спадзяюцца на добры збыт новай прадукцыi, бо ў Еўропе з прыязнасцю адносяцца да чацвяраногiх сяброў. Не тое, што ў нас. Праўда, у «новых» беларусаў якраз ёсць шанец узяць для пераймання заходнюю моду.
С.ВАЛОШКА