IЎЕ
У моладзі – свой Гагарын
Ён, праўда, не касманаўт, а настаўнiк, родам з Урала. Нядаўна Георгiй Гагарын, пасля працы ў шэрагу школаў раёна i ў аддзеле адукацыi, прызначаны загадчыкам аддзела па справах моладзi Iўеўскага райвыканкама. Новы кiраўнiк лiчыць, што раней у маладых было больш пэўнасцi i жыццёвых арыентыраў, таму i мяркуе захапiць юнакоў i дзяўчат агульнымi справамi. Першае мерапрыемства, якое плануе новы кiраўнiк адзначыць на належным узроўнi – Дзень моладзi.
Да касмiчных вяршынь мясцовы Гагарын моладзь пакуль не заклiкае, хапае спраў зямных.
С.РАЦКЕВIЧ
|