Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 279 от 12.06.2003  

На з’езд землякоў

Не толькi па краiнах СНД параскiдаў лёс ураджэнцаў Iўеўскага раёна. Пасля другой сусветнай вайны нямала выхадцаў з гэтага краю апынулася ў Заходняй Еўропе i нават на амерыканскiм кантыненце. I многiх цягне да сябе родная старонка. З улiкам гэтага грамадскасць Iўеўшчыны рыхтуе сусветны з’езд землякоў, як гэта стала традыцыйна ў суседняй Лiдзе.

Незвычайны сход iўеўчан намечана правесцi ў канцы лiпеня. Даведкi па арганiзацыi мерапрыемства можна атрымаць па тэлефоне ў Iўi: 2-23-58.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад