Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 279 от 12.06.2003  

Hавагрудак

Шчорсаўскія доўгажыхары

У Шчорсаўскiм сельсавеце, што на Навагрудчыне, нямала доўгажыхароў. Самая вядомая з iх Пелагея Канстанцiнаўна Аляшкевiч, пенсiянерка з вёскi Ураджайная (раней – Булгацкiя Лычыцы). Жанчына, якая сёлета ўступiла ў новы век свайго жыцця, нарадзiла i выхавала пяцёра дзяцей, мае 11 унукаў i столькi ж праўнукаў. Варта адзначыць, што бабуля Пелагея яшчэ пакрысе працуе ў асабiстай гаспадарцы.

Ёсць у Пелагеi Аляшкевiч у сельсавеце аднагодкi. Векавы рубеж перасягнулi таксама Лукер’я Аляксандраўна Цiшук i Домна Рыгораўна Чэрнiк. Ёсць таксама i вяскоўцы, якiя наблiжаюцца да стогадовага юбiлею. Сярод iх толькi жанчыны.

С.ВАЛОШКА

Назад