Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 279 от 12.06.2003  

Памяці Янкі Жамойціна

Як i ў мiнулыя весны, ен зноў ехаў на спатканне з роднай Лiдчынай i Беларуссю. Ды так жаданая сустрэча не адбылася: у пагранiчнай Кузнiцы, лiтаральна поруч з Радзiмай, знясiленае нягодамi жыцця сэрца беларуса-патрыета спынiлася. I нябожчыка вярнулi назад у Варшаву, дзе яго i пахавалi

Янка Жамойцiн, вядомы пiсьменнiк-публiцыст i грамадскi дзеяч, нарадзiўся 28 студзеня 1922 года ў весцы Клiмавiчы Лiдскага раена. Пiсаў на беларускай i польскай мовах. Гады Вялiкай Айчыннай вайны перажыў на акупаванай гiтлераўцамi тэрыторыi. Быў у той час арганiзатарам навучання вясковых дзяцей на беларускай мове ў ваколiцах Лiды, удзельнiчаў у беларускiм незалежнiцкiм руху.

У 1945 годзе Я. Жамойцiн пераехаў у Польшчу. У канцы 1949 года быў у другi раз арыштаваны i iнтэрнаваны ў СССР, дзе яго прыгаварылi да 25 гадоў зняволення. Адбываў пакаранне ў лагеры г. Караганда. Задоўга да заканчэння лагернага тэрмiну, у 1955 годзе, Янку Жамойцiна вызвалiлi ад пакарання i рэабiлiтавалi. Чалавек, ад якога адвярнулася родная быццам краiна, вярнуўся ў Польшчу.

Пачынаючы з 70-х гадоў ХХ стагоддзя, Я. Жамойцiн актыўна працаваў у галiне публiцыстыкi. Яго пяру належаць шматлiкiя публiкацыi пра паэзiю беларускамоўных аўтараў Польшчы, артыкул-даследванне «Шляхамi «Iлiяды» Гамера» – пра зроблены Б. Тарашкевiчам пераклад гэтага твора на беларускую мову, шмат рэпартажаў, эсэ, крытычных артыкулаў. Друкавалiся яны ў штотыдневiку польскiх беларусаў «Нiва», у календарах беларускага грамадзянскага культурнага таварыства, у iншых польскiх i замежных выданнях.

Верыцца, што светлая памяць аб Янку Жамойцiну надоўга застанецца на ободва бакi мяжы – у Польшчы i Беларусi. Споўнiлася 40 дзен, як ен памер.

А. ЖАЛКОЎСКI

Назад