Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 280 от 19.06.2003  

IЎЕ

Калі справа – труба

Пайшоў трынаццаты год, як у вёсцы Кладнiкi Iўеўскага раёна ўклалi газаправодную трубу.

I з той далёкай пары вяскоўцы чакаюць, калi ў iх хаты прыйдзе блакiтнае палiва. Колькi можна цешыць людзей абяцанкамi? Такое пытанне задалi кiраўнiкам раённай «вертыкалi» сяляне, калi iх вёску наведалi ўдзельнiкi семiнару работнiкаў мясцовай улады. Адказы з вуснаў чыноўнiкаў прагучалi несуцяшальныя. Маўляў, неабходна праверыць надзейнасць той трубы, бо спраўнасць яе без эксплуатацыi гарантуецца на працягу сямi гадоў. Другое. На газiфiкацыю, як i ў мiнулыя гады, няма грошай. А яшчэ начальства параiла жыхарам вёскi не спяшацца з набыццём i ўстаноўкай газавых катлоў, бо месячнай платы за газ хопiць, каб набыць на ўсю зiму брыкету. Быццам шкадуюць бедных вяскоўцаў начальнiкi. Нават, калi справа – труба.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад