Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 280 от 19.06.2003  

Бярозаўскія казнакрады

У крымiнальнай гiсторыi маладога горада Бярозаўка з’явiлiся адметныя старонкi.

Даўно тут сталi звычайнай справай бытавыя крадзяжы, супрацьзаконны вынас з цэхаў завода «Нёман» шкловырабаў. Апошнiм часам зладзейскi хаўрус папоўнiлi работнiкi мясцовай «вертыкалi». Першай вызначылася ў гэтай ганебнай справе бухгалтар гарвыканкама Ж.Валеўская. У 2000 годзе яна «забылася» апрыходаваць звыш 400 тысяч рублёў, атрыманых за арэнду школьных сталовак. На першы раз, з улiкам амнiстыi, зламыснiцу пашкадавалi. Затое яна iзноў не шкадавала дзяржаўных грошай i пералiчыла на рахунак эканамiчнага ўнiверсiтэта ў Мiнску, дзе вучылася на платным аддзяленнi, амаль мiльён рублёў. А нядаўна ў гарвыканкамаўскага касiра, Ю.Багiнскай, выявiлi нястачу аж двух мiльёнаў рублёў. Зараз казнакрадамi займаюцца адпаведныя органы.

С.ВАЛОШКА

Назад