Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 280 от 19.06.2003  

ЛIДА

На шпіталі пастаўлены крыж

Апошнiя днi сваёй бiяграфii дажывае Лiдскi вайсковы шпiталь. Нягледзячы на шматлiкiя просьбы i заказы ветэранаў вайны, грамадскасцi.

Абсталяванне i тэхнiка лячэбнай установы перадаюцца медыкам iншых вайсковых часцей, на новыя месцы працаўладкоўваюцца ўрачы. Праблемай стала знайсцi занятак медсёстрам. А лёс будынка? Пытанне, як кажуць, павiсла ў паветры. Быў бы шпiтальны комплекс трохi ў лепшым стане, яго б пагадзiлася б узяць тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне. А так, выходзiць, нерухомасць нiкому непатрэбная. I гэта, дарэчы, у той час, калi ў Лiдзе стала праблемай легчы на стацыянарнае лячэнне, хворыя ляжаць натуральна ў калiдорах.

I яшчэ адна акалiчнасць. Пры норме мець на 10 тысяч насельнiцтва 110 бальнiчных ложкаў, у Лiдзе iх толькi 79. Далёка, як бачна, ад нарматыву. I тым не менш...

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад