Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 280 от 19.06.2003  

СМІ

Суд пакінуў папярэджанне «БДГ» у сіле

17-га чэрвеня Вышэйшы гаспадарчы суд адхiлiў зыск рэдакцыi «Белорусской деловой газеты (УП «Марат») да Мiнiстэрства iнфармацыi i пакiнуў у сiле папярэджанне, вынесенае 20-га траўня г.г. за публiкацыю «Барский имидж».

Нагадаем: матэрыял «Барский имидж» (№57 ад 18.04.2003), за якi было вынесена папярэджанне 20-га траўня, уяўляў сабою блiц-апытанне на тэму «цi мае права А. Лукашэнка па ўласным меркаваннi распараджацца самалётам кiраўнiка дзяржавы?» . Мiнiстэрства ўбачыла ў матэрыяле спробу зняважыць гонар i годнасць прэзiдэнта РБ i ўвесцi ў зман грамадзян.

У судзе прадстаўнiк зыскоўца заявiў, што згаданы матэрыял не ўтрымлiвае звестак, якiя зневажалi б гонар i годнасць прэзiдэнта (арт.5 Закона аб друку), паколькi ў тэксце публiкацыi «БДГ» гаворка iдзе толькi аб «прапанове» кiраўнiка дзяржавы С. Каралёвай скарыстацца яго службовым самлётам. Што тычыцца патрабавання да журналiста правяраць сапраўднасць распаўсюджванай iм iнфармацыi (арт. 40), зыскоўца падкрэслiвае, што ў аўтара згаданага матэрыяла не было падставаў сумнявацца ў яе праўдзiвасцi: публiкацыя грунтавалася на iнтэрвью самой С. Каралёвай расiйскай газеце «Мегаполис-экспресс».

Са свайго боку, Мiнiстэрства iнфармацыi будавала сваю пазiцыю на «адэкватнасцi ўспрымання iнфармацыi», заявiўшы, што, з пункту гледжання чытача, ў публiкацыi «Барский имидж» сцвярджаўся менавiта факт выкарыстання А. Лукашэнкам службовага самалёта ў асабiстых мэтах. У якасцi доказу сваёй пазiцыi адказнiкi прывялi публiкацыю ў газеце «Известия» ад 31 траўня 2003 г., дзе сутнасць артыкулу «БДГ» падавалася менавiта так.

Заслухаўшы абодва бакi, суддзя выйшла з залi i ўжо праз 15-20 хвiлiнаў абвесцiла вердыкт: у зыску УП «Марат» адмовiць. Рашэнне ўступiла ў законную сiлу з моманту абвяшчэння i можа быць абскарджана ў парадку нагляду.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналiстаў»

Назад