Смаргонь
Танная прашыўка абутку толькі членам БРСМ
«Хачу у БРСМ! Што за гэта будзе?» Такое пытанне праз газету «Светлы Шлях» задала маладая жыхарка Смаргонi. I атрымала кампетэнтны адказ.
Аказваецца, райком маладзевага саюза пастараўся аб скiдках на некаторыя паслугi для ўладальнiкаў членскiх бiлетаў. Яны, напрыклад, на 10-20 працэнтаў могуць танней атрымаць задавальненне ў дыскатэках «Амега» i «Аўтапiлот», трохi зэканомiць на друкаваннi аўтарскiх фотаздымкаў i на рамонце абутку, у прыватнасцi, прашыўцы падэшваў.
Дзiвосы ў нашай дзяржаве, ды яшчэ якiя!
Дзяржчыноўнiкi ўсiх рангаў, пачынаючы ад прэзiдэнта i сканчаючы старшыней сельсавета, гавораць аб непамерным грузе iльгот, збiраюцца пазбавiць iх старых i нямоглых людзей... А сярод членаў БРСМ, маладых i здаровых, iльготы культывуюць. Абы ўступалi ў рады гэтай арганiзацыi. I ўсё ж не зразумела – дзе яны гэты абутак так хутка зношваюць?
С. РАЦКЕВIЧ
|