Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 281 от 26.06.2003  

Зачаравалі немцаў балалаечнікі з Ліды

Высокi гонар прадстаўляць мастацтва Беларусi ў Германii выпаў на долю Лiдскiх балалаечнiкаў.

Iх ансамбль вось ужо колькi гадоў плённа працуе ў мясцовай музычнай школе. А ў пачатку гэтага лета калектыў выехаў у замежжа па запрашэнню маладзёвай арганiзацыi «Вясёлка» з горада Грэвесмюлен – пабрацiма старажытнай Лiды. Канцэрты лiдчан, а iх адбылося восем, прайшлi з аншлагам. Як у самiм Грэвесмюлене, так i ў iншых гарадах: Любеку, Вiсмары, Шонэбергу... З асаблiвай цеплынёй прымалi ансабль немцы, якiя пераехалi на сваю гiстарычную радзiму з краiн былога СССР.

Як паведамiў дырэктар музычнай школы Уладзiмiр Калодка, восенню ў Лiдзе чакаецца вiзiт у адказ ансамбля акардэанiстаў з Грэвесмюлена.

А. ЖАЛКОЎСКI

Назад