Кастусь зноў у «дэкрэце»
Незвычайны статус бацькi мае калгаснiк калгаса «Праўда» Воранаўскага раёна Канстанцiн Баборык.
Вось ужо другi тэрмiн ён знаходзiцца ў так званым дэкрэтным адпачынку па догляду дзiцяцi. А чаму гэтым правам не скарысталася Алена, мацi навароджанага хлопчыка? Адказ крыецца ў бядотным становiшчы нашых вяскоўцаў, iх нiкчэмных заробках. Вось чаму жанчына, нарадзiўшы шостае дзiця, не пакiнула працу даяркi на ферме, а «дэкрэтны» водпуск аформiў на сябе Кастусь, шэраговы палявод, для якога няпроста знайсцi ў калгасе работу, а тым больш – нармальную зарплату.
Ды працавiтасць, кемлiвасць бацькоў не выручаюць шматдзетную сям’ю. Бо заробкi ў калгасе, як i дапамога на дзяцей, выплочваюцца са спазненнем. А шэсць дзiцячых роцiкаў просяць есцi штодзённа па некалькi разоў. I калi ў Баборыкаў «нi рубля нi капейчыны», Алена iдзе ў кантору калгаса «Праўда» i слязьмi просiць-молiць, каб выдалi хоць частку належных грошай. Такая горкая праўда ў Больцiшках аб жыццi вялiкай сям’i.
А. ЖАЛКОЎСКI
|