Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 282 от 03.07.2003  

Сморгонь

Гуманнае рашэнне

Безлiч ахвяр Першай i Другой сусветных войнаў прыняла Смаргонская зямля.

Тут закончылi свой зямны шлях многiя вайскоўцы Нямеччыны, Расii i Савецкага Саюза. Месцы пахавання варожых салдатаў доўгi час не былi ўпарадкаваны. Але i ў гэтай справе павiнна перамагчы чалавечнасць. Мясцовы райвыканкам прыняў рашэнне аб перадачы прадстаўнiцтву «Народнага Саюза Германii па догляду ваенных магiл» у арэнду на 99 гадоў некалькiх зямельных участкаў. Яны знаходзяцца каля вёсак Асаны, Маркоўцы, Алешышкi, Мiхнiчы, Маркоўцы-2, Куты i ўрочышча Крыжы i займаюць плошчу, крыху большую за гектар. Размешчаныя там пахаваннi жаўнераў вермахту мяркуецца прывесцi ў парадак i наладзiць пэўны iх догляд.

С. ВАЛОШКА

Назад