Сморгонь
Улады супраць незалежных журналістаў
На сесii Смаргонскага райсавета адбыўся скандал: з залы паседжання дэпутаты сваiм рашэннем выдалiлi кiраўнiчку мясцовай фiлii Беларускай асацыяцыi журналiстаў, былую рэдактарку зачыненай уладамi «Новай газеты Смаргонi» Алiну Суравец.
Чарговая трэцяя сесiя Смаргонскага райвыканкама праходзiла ў звычайным рэжыме, разглядалiся цякучыя пытаннi, накшталт працы санiтарнай службы, знiжэння падаткаў i iншае. У раённай газеце напярэдаднi было апублiкавана запрашэнне для кiраўнiкоў розных арганiзацый раёна прыняць удзел у сесii. Алiна Суравец таксама прыйшла туды, як кiраўнiк фiлii БАЖ. Аднак старшыня Савета Мiкалай Шыш запратэставаў, каб яна прысутнiчала на паседжаннi, i паставiў пытанне аб яе прысутнасцi на галасаванне. Аргументаваў старшыня Савета тым, што «Новая газета Смаргонi» – выданне незаконнае». Абсалютная большасць дэпутатаў, у тым лiку i рэдактар раённай газеты, дзе публiкавалася запрашэнне, прагаласавалi, каб Алiну Суравец выдалiць з залы. Аднак яна не пагадзiлася з рашэннем i працягвала заставацца ў зале. Тады старшыня Савета запатрабаваў ад начальнiка мiлiцыi выклiкаць нарад мiлiцыянтаў. Гэтае супрацьстаянне працягвалася каля паўгадзiны.
У абарону Алiны спрабаваў выступiць практычна адзiн дэпутат – Рамуальд Улан, якi быў заснавальнiкам зачыненай «Новай газеты Смаргонi». У адказ на яго заступнiцтва старшыня Савета прапанаваў утварыць камiсiю на прадмет скрыцця даходаў Уланам. Падставай для гэтага паслужыў фiльм «Павуцiна», якi беларускае тэлебачанне двойчы на мiнулым тыднi паказвала тэлегледачам. У фiльме «раскрывалася», так бы мовiць, «падрыўная дзейнасць» заходнiх фондаў у Беларусi, якiя даюць грошы на выданне незалежнай прэсы. Называлася там i прозвiшча Улана. Дарэчы, у розным Улану так i не далi слова для выступу.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|