Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 283 от 10.07.2003  

АШМЯНЫ

Гальшаны наблізіліся да Еўропы

У мястэчку Гальшаны адкрылася выстава «Шэдэўры сусветнага жывапiсу».

Тут прадстаўлены факсiмiльныя рэпрадукцыi знакамiтых твораў заходняеўрапейскiх мастакоў XV-XX стагоддзяў. Вось iмёны некаторых вядомых майстроў: iтальянцы Амаэо Мадэльянi, Рафаэль Санцi i Сiмоне Марцiнi, француз Жак Фуке, немец Альбрэхт Дзюрэр i iншыя. Усяго ў экспазiцыi наведвальнiкам прапануецца звыш 30 твораў.

Прадстаўлена ў галерэi таксама выстава карцiн нашага вядомага суайчыннiка Марка Шагала. Застаецца заўважыць, што Гальшаны наблiзiлiся да Еўропы, дзякуючы Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублiкi Беларусь, чый фiлiял працуе ў гэтым старажытным мястэчку.

С. РАЦКЕВIЧ

Назад