Алесь Дзергачоў некалькi гадоў аказваў юрыдычныя паслугi. Абласное ўпраўленне юстыцыi спраўдзiла ягоную дзейнасць. За парушэнне палiчылi тое, што ён бываў прадстаўнiком грамадзянаў у судзе. Грошай за гэта не браў. Лiцэнзiя давала яму права толькi на паслугi юрыдычным асобам.
Спадар Дзергачоў лiчыць, што Мiнiстэрства юстыцыi абмежавала ягоныя канстытуцыйныя правы, пазбавiўшы лiцэнзii за тое, што ён адначасова займаўся праваабарончай дзейнасцю.
Мiж iншым, ён прадстаўляў у судзе iнтарэсы заснавальнiка «Новой газеты Сморгони» Рамуальда Улана. На апошняга ўлады ўвесь час аказваюць цiск.
Зараз ў горадзе абмежаваныя магчымасцi для праваабарончай дзейнасцi. Упраўленне юстыцыi не зарэгiстравала смаргонскае грамадзкае аб’яднанне «Дом правоў чалавека». Скаргу на адмоўнае рашэнне ўпраўлення юстыцыi абласны суд не задаволiў, i яна цяпер на разглядзе ў Вярхоўным судзе.
Радыё «Свабода»