ВОРАНАВА
Даведнік з... блытанінай
Тэлефонны даведнiк у Воранава чакалi даўно. I вось нядаўна нарэшце яго выдалi. Надрукаваны дапаможнiк у Мiнску. Але кнiжка гэта многiх абанентаў засмуцiла. Некаторых уладальнiкаў тэлефонаў у ёй нельга знайсцi, затое трапляюцца прозвiшчы людзей, хто ужо даўно пакiнуў белы свет. Шмат недакладнасцяў: скажоныя iнiцыялы, назвы ўстаноў i арганiзацый. У Воранаве, напрыклад, даўно няма пасялковага Савету, а ў даведнiку пададзены нумар загадкавага «пасялковага сельсавету». Такi ўладны орган «падораны» i мястэчку Радунь. Словам, мясцовыя сувязiсты i мiнскiя выдаўцы вызначылiся не лепшым чынам. Ад iх «творчасцi» абаненты часта хапаюцца за галаву.
С.ВАЛОШКА
|