Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 283 от 10.07.2003  

Кінафестываль у ЖЭСе

З 15 лiпеня пачне сваю працу трохдзённы фестываль-прагляд беларускамоўнага кiно. Гродзенцы маюць магчымасць паглядзець перакладзеныя на беларускую мову такiя фiльмы, як «Матрыца», «Адважнае сэрца», «Пан Тадэвуш», «Пяты элемент», а таксама мультфiльмы Уолта Дыснэя.

Арганiзатарамi мерапрыемства выступiлi гарадская арганiзацыя ТБМ i моладзевая iнiцыятыва «У Мiхельсона», а большасць перакладзеных фiльмаў – з прыватных калекцый. Пераклалi на беларускую мову мультфiльмы i фiльмы кампанiя «Сотвар» i «Беларускi вiдэаклуб».

Плануецца, што прагляд пачнецца 15 лiпеня а 17 гадзiне ў памяшканнi ЖЭСа №13, уваход вольны.

Дзмiтрый ЯГОРАЎ

Назад