Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 283 от 10.07.2003  

АШМЯНЫ

«Плакаў бацька, плакаў сын...»

Радкi з вядомай песнi пра няўдачу бацькi i сына, якiя касiлi сена маладое, а пазней паехалi на кiрмаш, прыгадваюць у вёсцы Вашчыннiкi Ашмянскага раёна. Праўда, тут дуэт родных людзей дбаў не пра мурожную траву, а назапашваў грошы на ўласным мiнi-заводзе па вытворчасцi самагонкi. Ды ў ходзе мiлiцэйскага рэйду падпольнае прадпрыемства было знiшчана. А яго ўладальнiкi Гудэбскiя падвергнуты штрафу ў памеры 300 тысяч рублёў кожны.

За адзiн толькi месяц на Ашмяншчыне знiшчана 7 ачагоў самагонаварэння, 147 лiтраў самагонкi i 2268 лiтраў брагi.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад