З прадстаўнiкамi палiтычных партыяў, грамадскiх арганiзацыяў i СМI Гродзеншчыны сустрэлiся дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Валерый Фралоў, Уладзiмiр Парфяновiч, Сяргей Скрабец, былы Надзвычайны i Паўнамоцны пасол Рэспублiкi Беларусь у Лiтве, Латвii, Эстонii i Фiнляндыi Мiхаiл Марынiч i былы кiраўнiк злiквiдаванага паўтары тыднi таму Нацыянальнага дзяржаўнага гуманiтарнага лiцэя Уладзiмiр Колас.
Галоўная мэта руху «За год
нае жыцце» – праз свабодныя i адкрытыя выбары змянiць палiтычны i эканамiчны курс краiны для забеспячэння годнага жыцця грамадзянам Беларусi. На сённяшнi момант аргкамiтэт працуе над стварэннем Усебеларускага руху. Прадстаўнiкi аргкамiтэту аб’язджаюць рэгiёны.
Першай задачай у дзейнасцi руху, па словах Валерыя Фралова, павiнны стаць блiжэйшыя парламенскiя выбары.
Для таго, каб правесцi свабодныя выбары, неабходна змянiць выбарчае заканадаўства, лiчаць прадстаўнiкi руху. Дзеля гэтага яны прапануюць распачаць збор подпiсаў. Паводле беларускага заканадаўства неабходна набраць мiнiмум 500 тысячаў подпiсаў для змены закона.
www.grodna.by