«Славянскі базар» прыязджае ў Гродна
У чацвер у 17.00 гадзiн у зале абласной фiлармонii (былы Палац хiмiкаў) адбудзецца канцэрт у межах фестывалю «Славянскi базар у Вiцебску 2003». Гродна наведаюць з адзiным канцэртам мiнскiя спевакi Ядзвiга Паплаўская i Аляксандр Цiхановiч, а таксама француз Жан Татлян i малдаванка Маргарыта Iвануш.
Падобныя канцэрты будуць адбывацца ва ўсiх абласных гарадах. У Гродна патрапiць на канцэрт змогуць толькi тыя, хто атрымае запрашальны бiлет, у касах фiлармонii бiлеты прадавацца не будуць, паколькi iх фундуе дырэкцыя вiцебскага фестывалю. Як патлумачыла «БI» адмiнiстрацыя абласной фiлармонii, запрашальныя бiлеты будуць распаўсюджваць гарадскiя адмiнiстрацыi сярод прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый горада. Дарэчы, разглядалася ўладамi магчымасць правесцi канцэрт на адкрытай пляцоўцы, аднак такой магчымасцi ў Гродне не знайшлi.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|