Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 284 от 17.07.2003  

Памяці ксяндзоў, якія падтрымалі свабоду

На старых каталiцкiх могiлках у Лiдзе была асвечана памятная шыльда ў гонар трох каталiцкiх святароў, якiх расcтралялi царскiя ўлады за ўдзел у паўстаннi 1863 года пад кiраўнiцтвам К.Калiноўскага. Шыльду ўстанавiлi ўнутры каплiцы ў нядзелю. Акцыю зарганiзавала Таварыства польскай культуры Лiдчыны.

Грошы на шыльду, якую выканаў самадзейны лiдскi майстар Рычард Груша, сабралi ў мястэчку Граева, што побач з Беластокам. На ёй напiсаны тры прозвiшчы: Адам Фалькоўскi з вёскi Iшчолна, Станiслаў Iшора з Жалудка i Раймунд Зямацкi з Ваверкi. Усе гэтыя населеныя пункты ў той час уваходзiлi ў Лiдскi павет. Гэтыя тры ксяндзы падчас паўстання зачыталi манiфест паўстанцкага ўраду да жыхароў тых мясцовасцяў, дзе яны служылi. Царскiя ўлады да падобнай падтрымкi паўстанцаў паставiлiся адназначна: Адама Фалькоўскага раcстралялi ў Лiдзе. Станiслава Iшору i Раймунда Зямацкага расcтралялi ў Вiльнi на Лукiшскай плошчы, там, дзе быў пакараны i Кастусь Калiноўскi. У паўстаннi ўдзельнiчалi i iншыя каталiцкiя святары з Лiдскага павету, якiх саслалi на катаргу.

На невялiкай шыльдзе, якая цяпер знаходзiцца ў лiдскай каплiцы, змешчаны i паўстанцкi герб – арол, Пагоня i анёл з мячом.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад