Супрацьстаянне ў Смаргоні
Выдавец незалежнай «Новай газеты Смаргонi», дэпутат раённага Савета Рамуальд Улан склаў у раённую пракуратуру дзве скаргi на старшыню раённага Савета спадара Шыша i старшыню райвыканкама спадара Юргеля. Заявы Рамуальд Улан накiраваў у пракуратуру.
Старшыня Смаргонскага райсавету Мiкалай Шыш, па словах Улана, стварыў перашкоды для выкананьня журналiсткай Алiнай Суравец сваiх рэдакцыйных абавязкаў. Больш за тое, улады ўжылi прымус. Яе выдалiлi з апошняй сесii з дапамогай мiлiцыi. За ўсё гэта iснуе крымiнальная адказнасць.
Ён таксама падаў скаргу на спадара Шыша i старшыню райвыканкаму Станiслава Юргеля за паклёп на газету. Рамуальд Улан распавядаў, што яны неаднаразова публiчна называлi «Новую газету Сморгони» «незаконнай», «незарэгiстраванай», якая не мае права на распаўсюджванне у межах раёну. Заснавальнiк лiчыць, што тым самым ствараецца адмоўны iмiдж выдання, i гэта шкодзiць нармальнай рэалiзацыi газеты сярод чытачоў.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|