Памяць В.Быкава будзе ўшанавана
Мемарыяльная шыльда ў гонар памяцi Васiля Быкава будзе ўсталявана на доме №9 па вулiцы Парыжскай камуны ў Гродне.
Такое рашэнне прыняў Гродзенскi гарвыканкам. Менавiта ў гэтым доме была апошняя гродзенская кватэра пiсьменнiка. Зацверджаны надпiс на шыльдзе: «Васiль Быкаў, народны пiсьменнiк Беларусi, Герой сацыялiстычнай працы, лаўрэат Ленiнскай i Дзяржаўнай прэмiй, жыў i працаваў у Гродне з 1947 да 1978 году». Выканае шыльду скульптар Уладзiмiр Панцялееў.
Нагадаю, што напачатку Васiль Быкаў пражыў у горадзе нядоўга – да 1949 году, а потым вярнуўся ў 1956 пасля службы ў армii. Гэтай жа пастановай улады зацвердзiлi шыльды Кастусю Калiноўскаму i мясцоваму мастаку Iвану Пушкову. Вырашана таксама аднавiць страчаныя, дакладней – знiшчаныя мемарыяльныя шыльды Максiму Багдановiчу, Мiхасю Васiльку, Веры Харужай i Герою Савецкага Саюза Iвану Шарамету. Гэта будзе выканана за грошы ўладаў у межах гарадской праграмы «Спадчына».
М.МIКАЛАЙЧЫК
|